Дапаможнік прызначаны для сістэматызацыі і паглыблення ведаў па беларускай мове пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Выданне змяшчае даведачны матэрыял, практыкаванні, тэсты з адказамі і каментарыямі.
Адрасуецца вучням старшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, абітурыентам. Можа выкарыстоўвацца на факультатыўных занятках, а таксама для самастойнай работы.